10 кастрычніка кафедра мытнай справы правяла штогадовую ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання па выніках мінулага навучальнага года лепшых студэнтаў 2-4 курсаў спецыяльнасці "Мытная справа", якія прадэманстравалі высокія паказчыкі ў вучобе, навукова-даследчай, грамадскай і спартыўнай дзейнасці.

У гэтым годзе ўзнагароджанне праходзілі ў чатырох намінацыях: Падзяка дэкана ФМА, нагрудны знак ФМА "Рупліваму", нагрудны знак Мінскай рэгіянальнай мытні "Мытная справа" і Падзяка загадчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ. Было ўзнагароджана 29 студэнтаў.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў! 

2023_10_10_01.jpg 2023_10_10_02.jpg 2023_10_10_03.jpg

2023_10_10_04.jpg 2023_10_10_05.jpg 2023_10_10_06.jpg