Подождите, идет загрузка сайта ...

Мерапрыемства кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (гуманітарныя спецыяльнасці) па прафарыентацыі.

2 лютага 2023 г. прайшла сустрэча студэнткі ФМА БДУ з навучэнцамі ДУА СШ №18 г. Барысава. Сустрэча адбылася ў афлайн фармаце па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве.

У мерапрыемстве, праведзеным пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Л. М. Загорскай, прыняла актыўны ўдзел студэнтка 3-га курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Г. М. Гольдзін. Ганна наведала шэсць класаў, сярод іх былі як 10-11-я класы, навучэнцы якіх ужо ў бліжэйшы час павінны прыняць адно з самых важных рашэнняў у сваім жыцці, так і 9-е і 7-е класы, дзе ў навучэнцаў яшчэ ёсць час, каб не спяшаючыся абдумаць выбар будучай прафесіі.

У сваім выступленні Ганна Гольдзін пазнаёміла прысутных вучняў са спецыяльнасцямі, якія існуюць на факультэце міжнародных адносін, расказала пра перспектывы і магчымасці, якія дае наш факультэт, развеяла міфы і стэрэатыпы, якія ўзнікаюць падчас вучобы і пра прэферэнцыі будучага працаўладкавання студэнтаў факультэта міжнародных адносін, а таксама шчыра падзялілася асабістым вопытам, расказаўшы, як пры належным намаганні абсалютна кожны навучэнец можа стаць членам дружнай сям'і ФМА.

У ходзе сустрэчы вучні актыўна цікавіліся прахаднымі баламі на розныя спецыяльнасці. Многіх  зацікавіла магчымасць паралельнага вывучэння дзвюх замежных моў, у прыватнасці кітайскай і карэйскай.

Адміністрацыя школы №18 г. Барысава, у асобе Вавілавай Вольгі Львоўны, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, і Сотнік Вольгі Юр'еўны, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, выказалі вялікую падзяку за арганізаванае мерапрыемствы, адзначыўшы, што асабісты вопыт былых навучэнцаў школы – гэта важны прыклад для падрастаючага пакалення, і гэты прыклад абавязкова павінен паслужыць матывацыяй для вучняў школы пры выбары ўніверсітэта.

Студэнтка пажадала ўдачы старшакласнікам на маючых адбыцца ўступных іспытах і выказала надзею, што ўбачыць навучэнцаў школы № 18 у якасці студэнтаў факультэта міжнародных адносін. 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках