Подождите, идет загрузка сайта ...

Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Саюз кітайскіх студэнтаў у Беларусі сумесна арганізавалі анлайн-канцэрт кітайскіх і беларускіх студэнтаў, прысвечаны наступленню Новага 2023 года па месяцавым календары. Студэнты, магістранты і аспіранты БДУ, МДЛУ, БДАМ, БДУКі, БДАМ і іншых беларускіх ВНУ, слухачы курсаў Інстытутаў Канфуцыя, вучні беларускіх школ, якія вывучаюць кітайскую мову, падрыхтавалі ў гонар свята творчыя нумары.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец аказалі падтрымку пры падрыхтоўцы мерапрыемства і выступілі з прамовай, пажадаўшы студэнтам, выкладчыкам і ўсім беларускім і кітайскім суайчыннікам шчаслівага Новага года.

Выкладчык кафедры ўсходніх моў Чжэн Цзяюнь як намеснік старшыні Саюза кітайскіх студэнтаў у Беларусі выступіла галоўным рэжысёрам і асноўным тэхнічным арганізатарам канцэрта, адказным за падбор нумароў і касцюмаў, рэпетыцыі і запіс відэаматэрыялу.

У канцэрце таксама прынялі ўдзел старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў Лешчанка Ксенія Ігараўна і студэнтка 3-га курса спецыяльнасці “Лінгвакраіназнаўства” Пуцель Анастасія, якія выканалі песню на кітайскай мове.

Анлайн-канцэрт можна паглядзець па спасылках: 

Youtube: “凛冬渐去 星河长明”2023年中白学生线上新春联欢晚会 - YouTube

QQ: 「“凛冬渐去 星河长明”2023年中白学生线上新春联欢晚会」正式开始啦! (qq.com) 

На здымку: удзельнікі канцэртнай праграмы, аташэ па справах адукацыі амбасады КНР у Беларусі Цзя Вэй

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках