Подождите, идет загрузка сайта ...

Канкурсантамі могуць стаць студэнты ўніверсітэта да 27 гадоў, якія маюць беларускае грамадзянства.

Для ўдзелу неабходна падрыхтаваць эсэ на тэму “Чаму я хачу стаць дыпламатам” і расказаць пра сваё бачанне дыпламатычнай службы, асабістыя прафесійныя мэты будучага дыпламата, значэнне дыпламатычнай службы ва ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці.

Творчую работу трэба накіраваць на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ці асабістым паведамленнем у афіцыйныя акаўнты сацыяльных сетак Міністэрства замежных спраў Беларусі (МЗС).

Эсэ прымаюцца да канца лютага.

Таксама неабходна падпісацца на акаўнты МЗС Беларусі ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, «УКантакце» і зрабіць рэпост сабе на старонку паста з інфармацыяй аб конкурсе з хэштэгам #МЗС Беларусі.

Вынікі конкурсу падвядуць у сакавіку бягучага года.

Пераможцам і лаўрэатам дадуць магчымасць праходжання практыкі ў МЗС Беларусі і ўдзелу ў штогадовым семінары-практыкуме для маладых дыпламатаў. Таксама іх чакаюць каштоўныя прызы ад партнёра конкурса.

Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступаюць Клуб маладых дыпламатаў МЗС Беларусі сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн.

Дадатковая інфармацыя аб умовах конкурсу размешчана ў сацыяльных сетках МЗС. 

Крыніца

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках