22 студзеня — дзень дыпламатычнага работніка Рэспублікі Беларусь!
За кропку адліку ўзята першае публічнае паведамленне ў газеце "Звязда" ад 22 студзеня 1919 г. аб пачатку дзейнасці КЗС ССРБ: "Камісарыят па знешніх справах распачаў сваю дзейнасць". Згодна з архіўнымі дакументамі, кіраўніком нешматлікай, усяго 12 чалавек, дыпламатычнай службы стаў член Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага Ўрада Беларускай Рэспублікі, камісар па замежных справах Усевалад Сцяпанавіч Фальскі.
Мы, як заўсёды кажам, што ФМА рыхтуе спецыялістаў для міжнароднай дзейнасці, а не дыпламатаў, але рады, што больш за 30 % супрацоўнікаў МЗС — выпускнікі факультэта. Жадаем росквіту нашай краіне, любім Беларусь!
24 студзеня мы праводзім фінальны этап экспертнай ініцыятывы факультэта "Дыпламатыя будучыні" з удзелам дыпламатычных работнікаў краін СНД, прысвечаны гэтай знамянальнай падзеі.