Подождите, идет загрузка сайта ...

27 сакавіка 2023 года факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з удзелам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці праводзіць АНЛАЙН-ВІКТАРЫНУ на Адукацыйным партале факультэта міжнародных адносін БДУ «Ці ведаеце Вы англамоўныя краіны» (першы тур).

Удзельнікамі з'яўляюцца навучэнцы 11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь.

Мэта анлайн-віктарыны – развіццё лінгвістычнай, адукацыйнай і сацыякультурнай кампетэнцый вучняў сярэдніх школ і гімназій усіх напрамкаў падрыхтоўкі, прыцягненне абітурыентаў да авалодання больш глыбокімі і трывалымі ведамі па лінгвакраіназнаўстве, павышэнне матывацыі вучняў да вывучэння англійскай мовы, гісторыі і культуры.

Журы ў складзе выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці вызначыць 10 пераможцаў першага тура, якія прымуць удзел у другім туры – напісанне эсэ (анлайн).

Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках двух тураў, атрымліваюць электронныя Дыпломы пераможцаў першай, другой і трэцяй ступені.

У адпаведнасці з дамоўленасцямі аб супрацоўніцтве са школамі і гімназіямі ў рамках праграмы ФМА БДУ па прафарыентацыі да ўдзелу ў АНЛАЙН-ВІКТАРЫНЕ запрашаюцца навучэнцы 11 класаў сярэдніх школ і гімназій Рэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыя на курс будзе адкрыта з 25 сакавіка 2023 года (9.00) да 26 сакавіка 2023 года (21.00).

Спасылка і інструкцыі ТУТ.

1 тур – віктарына 27 сакавіка 2023 года. З 11:00 да 13:00. Час выканання – 30 хвілін.

2 тур – напісанне эсэ (анлайн) – 30 сакавіка 2023 года. З 11:00 да 13:00.

01 красавіка 2023 г. – падвядзенне вынікаў Віктарыны.

Запрашаем усіх жадаючых і жадаем удзельнікам поспехаў і ўдачы!!!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках