Адкрыты прыём заявак на ўдзел у XVI Міжвузаўскім конкурсе студэнцкіх фільмаў «ВідэаRадыус БНТУ – 2022», які пройдзе з 17 па 24 лістапада 2022 года. Яго ўдзельнікамі могуць стаць студэнты, магістранты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (акрамя творчых прафесійна зарыентаваных ВНУ).

Праграма конкурсу:

*У сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам конкурс можа быць пераведзены ў фармат анлайн. 

Для ўдзелу прымаюцца фільмы працягласцю не больш за 7 хвілін любога жанру: ігравы фільм, анімацыйны фільм, рэпартаж, промаролік, сацыяльны ролік, відэанарыс, рэпартаж, шот.

Факультэты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта абавязкова прадстаўляюць адзін ігравы фільм і па жаданні фільмы іншых жанраў (па рашэнні мастацкай рады БНТУ).

Заяўкі на ўдзел у конкурсе і відэаработы неабходна даслаць не пазней за 11 лістапада 2022 года на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. 

Палажэнне аб правядзенні конкурсу і форму заяўкі глядзіце  ТУТ.

Жадаем удачы ўсім удзельнікам! Даведкі па тэлефонах (з 09:00 да 17:00):

Крыніца