У рамках чарговага паседжання Клуба «Творчая майстэрня перакладчыка» 02 сакавіка 2022 г. быў арганізаваны круглы стол «Фемінізацыя назваў прафесій і пасад у перакладзе на французскую мову».

Спікеры мерапрыемства студэнты 1 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» Луневіч Карына і Тарасава Ангеліна прааналізавалі асноўныя спосабы ўтварэння новых форм жаночага роду французскай лексікі, якая называюць прафесіі, раскрылі асаблівасці і праблемы фемінізацыі назваў прафесій, звязаныя як з лінгвістычнымі фактарамі, так і з пытаннямі пазіцыі жанчыны ў французскай лінгвакультуры.

Як звяртацца да жанчыны, якая выконвае абавязкі, напрыклад, мэра? Аказваецца, сустракаюцца самыя розныя варыянты – Monsieurlemaire, Madmelemaire, Madmelamaire і нават mairesse. Пры гэтым большасць жанчын-мэраў кажуць аб тым, што ім больш падабаецца зварот "Madamelamaire", а не "Madamelemaire", і ўжо тым больш не "Monsieurlemaire".

Французская акадэмія апублікавала адмысловую справаздачу, прысвечаную фемінізацыі назваў прафесій, пасад, званняў і т. п., у якім прыводзяцца асноўныя спосабы змены назоўніка мужчынскага роду:

Для некаторых слоў асабліва складана абраць форму фемінітыву. Напрыклад, гэта словы «auteur» і «chef». Для першага магчымыя варыянты authoresse, autoresse, autrice, auteure, а для другога — chèfe, chève, cheffesse и cheftaine!

Гаворка ідзе пра апісанне узусу, апісанне змен, якія адбываюцца ў грамадстве і мове. У канчатковым рахунку толькі час пакажа, якія формы прыжывуцца ў мове, а якія – не. Але не звяртаць увагі на гэтыя працэсы нельга, паколькі падобныя змены адбываюцца не толькі ў французскай мове: носьбіты рускай мовы таксама ў апошні час перыядычна чуюць (а часам і ўжываюць) такія словы, як "аўтарка" ці "блогерка" і да т.п.

А. В. Тучынскі, дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці

2022_03_02_01.jpeg 2022_03_02_02.PNG 2022_03_02_03.PNG

2022_03_02_04.PNG 2022_03_02_05.PNG 2022_03_02_06.jpeg