Студэнтам (мужчынскага полу), якія жадаюць навучацца на ваенным факультэце, па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў або праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу (без праходжання падрыхтоўкі па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў), якія навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі на факультэтах БДУ на першым курсе для спецыяльнасцей з тэрмінам навучання 8 навучальных семестраў (далей - 4 гады)) неабходна:

Да 20 мая 2022 г. прадставіць на ваенны факультэт

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне прызыўніка (ваенны білет) прадстаўляюцца кандыдатам асабіста пры падачы дакументаў.

Студэнтам (мужчынскага полу) другога курса (для спецыяльнасцей з тэрмінам навучання 4 гады), якія навучаюцца на ваенным факультэце па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і выказалі жаданне працягнуць навучанне па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу:

Да 20 мая 2022 г. падаць заяву начальніку ваеннага факультэта на ўдзел у конкурсным адборы для навучання на ваенным факультэце і прадставіць даведку аб медыцынскім аглядзе з указаннем ступені прыдатнасці да ваеннай службы, выдадзеную раённым ваенным камісарыятам па месцы рэгістрацыі (месцы жыхарства).