Подождите, идет загрузка сайта ...

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання Лаўрэатаў XXVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў адбылася 23 чэрвеня ў МДЛУ пры ўдзеле першага намесніка міністра адукацыі Беларусі Ірыны Старавойтавай, першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Андрэя Касоўскага, намесніка старшыні прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Кіліна, рэктара МДЛУ Наталлі Лапцевай.

У ліку лепшых магістрант нашага факультэта Мікіта Жураўкоў і студэнтка 4 курса Лізавета Сідарава.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Беларусі і грашовымі прызамі. Таксама лепшыя работы апублікуюць у навуковым зборніку "НДРС 2021".

Граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі ўзнагароджаны таксама супрацоўнікі ФМА загадчык кафедры еўразійскіх даследаванняў Любоў Тарарышкіна і дацэнт кафедры міжнародных эканамічных адносін Кацярына Сталярова за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, паспяховае кіраўніцтва навуковымі работамі студэнтаў – пераможцаў XXVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства адукацыі Беларусі.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці!

Крыніца