Міжнародны арбітражны (трацейскі) суд "Палата арбітраў пры Саюзе юрыстаў", грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", Мінская абласная калегія адвакатаў праводзіць Конкурс навуковых работ па тэматыцы вырашэння эканамічных спрэчак у намінацыях "Арбітраж" і "Медыяцыя".
Партнёры Конкурсу – Мінская абласная спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя па прававым суправаджэнні бізнесу, Мінская абласная спецыялізаваная юрыдычная кансультацыя "Грамадзянскае і інвестыцыйнае права. Вырашэнне спрэчак", юрыдычная фірма «Сарайнен і партнёры».
Мэта Конкурса – стымуляванне студэнтаў і магістрантаў да навукова-даследчай працы ў сферы вырашэння эканамічных спрэчак.
Для ўдзелу ў Конкурсе ўдзельнікам неабходна накіраваць да 30 чэрвеня 2022 года на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. курсавыя, дыпломныя работы і магістарскія дысертацыі, прадстаўленыя ў 2022 годзе да абароны, у фармаце .pdf. Тэма ліста: «Конкурс навуковых работ 2022 – Намінацыя – [Прозвішча, імя, імя па бацьку]».
Конкурс праводзіцца ў катэгорыях: "Лепшая курсавая работа"; "Лепшая дыпломная праца"; "Лепшая магістарская дысертацыя"
Работы ўдзельнікаў ацэньваюцца па наступных крытэрыях:
- актуальнасць (абгрунтаванне неабходнасці даследавання);
- якасць даследавання (колькасць, аўтарытэтнасць і «свежасць» крыніц; выкарыстанне замежных аўтараў і правапрымяняльнай практыкі);
- арыгінальнасць (ідэнтыфікацыя пытанняў, адносна якіх адсутнічае адзіны падыход у дактрыне і/ці правапрымяняльнай практыцы; наяўнасць уласных высноў, заканадаўчых і/або іншых прапаноў);
- практычная дастасавальнасць.
Эксперты Конкурсу – прадстаўнікі арганізатараў і партнёраў Конкурсу вызначаць пераможцаў, якім будзе прадастаўлена магчымасць апублікаваць у часопісе "Chamber of Arbitrators" артыкул, заснаваны на сваёй рабоце, а таксама ўручаны іншыя прызы ад партнёраў конкурсу.
Мы спадзяемся на Вашу цікавасць да цудоўнай магчымасці ўнесці свой каштоўны ўклад у навуку і заявіць пра сябе!