Інфармуем аб магчымасці ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме "Свет у Сербіі".
Тэрмін навучання – бакалаўрыят (поўны курс), магістратура (поўны курс), аспірантура (поўны курс).
Фінансавыя ўмовы:
Бясплатнае навучанне; бясплатнае пражыванне і харчаванне (на тэрыторыі кампуса); медыцынская страхоўка (для студэнтаў да 26 гадоў); выплата стыпендыі 15000 RSD / месяц. Аплата праезду і пражывання ажыццяўляецца за кошт саміх навучэнцаў.
Усе кандыдаты павінны будуць здаць экзамен на веданне сербскай мовы. Кандыдаты, якія не валодаюць ей, змогуць прайсці бясплатны анлайн-курс сербскай мовы (да ўзроўню А1), затым па прыездзе ў Сербію здаць папярэдні іспыт і прайсці інтэнсіўны курс сербскай мовы (1 семестр), толькі затым прыступіць да навучання. Кандыдаты, якія валодаюць сербскай мовай, могуць не праходзіць моўны курс, але па прыездзе ў Сербію (у верасні) павінны таксама здаць іспыт на веданне сербскай мовы для залічэння на навучанне.
Тэрмін прадстаўлення дакументаў патэнцыйных кандыдатаў — да 21 студзеня 2022 г.
Патрабаваныя дакументы кандыдата:
- анкета, запоўненая друкаванымі літарамі (АНКЕТА)
- копія старонак пашпарта з указаннем установачных дадзеных (31, 33 старонкі);
- выпіска адзнак (для студэнтаў, якія падаюцца на поўны курс бакалаўрыяту або магістратуры, але яшчэ не маюць на руках дыплома аб вышэйшай адукацыі) з перакладам на англійскую мову (пераклад можна заверыць ва УМС);
- копія дыплома аб вышэйшай адукацыі з дадаткам (для магістрантаў і аспірантаў, якія падаюцца на поўны курс магістратуры або аспірантуры) з перакладам на англійскую мову (пераклад можна заверыць ва УМС);
- матывацыйны ліст (эсэ), які змяшчае абгрунтаванне выбару спецыяльнасці / тэмы даследавання;
- CV;
- дакументы, якія пацвярджаюць валоданне кандыдатам сербскай або англійскай мовай у аб'ёме, дастатковым для паспяховай рэалізацыі мэт навучання ў арганізацыі замежнай дзяржавы (установе адукацыі);
- медыцынскую даведку аб стане здароўя для навучання ў Сербіі (з абавязковым указаннем адмоўнага ВІЧ-тэсту);
- фота (для анкеты).
Усе дакументы прадстаўляюцца на англійскай ці сербскай мове.
Падрабязная інфармацыя аб патрабаваннях да кандыдатаў, неабходных для прадастаўлення дакументах, этапах, тэрмінах, фінансавых і іншых умовах рэалізацыі названай праграмы на англійскай мове ТУТ.
Кантактная асоба — Дзядок Вікторыя Міхайлаўна (к. 505, т. 209 57 41)