З 15 лістапада па 20 снежня 2021 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства. Мэта конкурсу – раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў, стварэнне ўмоў інтэлектуальнай самарэалізацыі і павышэнне ўзроўню моўнай падрыхтоўкі. Тэма конкурсу: A MAN WITHOUT EDUCATION IS LIKE A BUILDING WITHOUT FOUNDATION..

У конкурсе прынялі ўдзел 64 студэнта з 9 вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі:

У фінал конкурсу прайшлі 12 эсэ, якія былі ацэнены членамі Міжнароднага журы. 20 снежня 2021 года Міжнароднае журы конкурса вызначыла пераможцаў.

Дэканат ФМА і кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей сардэчна віншуе пераможцаў конкурсу:

Таксама выказваем падзяку актыўным удзельнікам конкурсу Рабцаву Ігару Валер'евічу (3 курс МП), Фісенку Мікіту Ігаравічу (4 курс МП), Панавіцынай Марыне Аляксееўне (4 курс МП) і кіраўніку каманды старшаму выкладчыку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Салаўёвай Святлане Уладзіміраўне!

Жадаем усім далейшых творчых і навуковых перамог!