Упраўленне па справах культуры БДУ запрашае работнікаў універсітэта і іх сем'і наведаць святочны канцэрт, прысвечаны 40-годдзю творчай дзейнасці дзіцячага ансамбля танца «Літарынка» БДУ.

Ансамбль быў заснаваны ў 1981 годзе для дзяцей выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнікі ансамбля вывучаюць асновы класічнага, народнага і эстраднага танца.

У рэпертуары — дзіцячыя гульні, казкі, народныя і эстрадныя танцы. Узрост дзяцей ад 5 да 15 гадоў.

Канцэрт пройдзе 24 мая 2021 года ў актавай зале Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8), пачатак - 18.00.

Уваход вольны!

Мерапрыемства праводзіцца з улікам санітарна-эпідэміялагічных рэкамендацый па прадухіленні распаўсюджвання інфекцый COVID-19 (нагадваем аб неабходнасці выкарыстання індывідуальных масак).

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: