5 мая 2021 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся фінал Школьнай лігі Адкрытай алімпіяды БДУ па сусветнай эканоміцы.

Алімпіяда праводзілася пры падтрымцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама Аргкамітэту Міжнароднай алімпіяды па эканоміцы для школьнікаў. Генеральным партнёрам выступіла кампанія Віцьба. Кніжным партнёрам - кампанія biblio.by.

Алімпіяда складалася з трох конкурсаў: каманднага (рашэнне кейса ад кампаніі Віцьба), а таксама двух індывідуальных: рашэнне тэсту па эканоміцы на праверку агульнага ўзроўню эрудыцыі ў галіне эканомікі, а таксама фінансавай гульні на англійскай мове. Заяўкі на ўдзел былі пададзеныя ад 50 каманд з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Мінска, Гомеля, Магілёва, Віцебска, Оршы, Бярозы, Гродна.

Асаблівасцю правядзення алімпіяды ў гэтым годзе было тое, што ў кожнай каманды-ўдзельніцы быў ментар. Ментарамі выступілі студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". Яны суправаджалі вучняў на ўсіх этапах правядзення Алімпіяды.

Па выніках дадатковага адбору з мэтай праверкі ўзроўню валодання англійскай мовай пераможцы Алімпіяды атрымаюць магчымасць прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на Міжнароднай алімпіядзе па эканоміцы для школьнікаў, якая адбудзецца ў Рызе летам гэтага года.

Кафедра міжнародных эканамічных адносін выказвае асаблівую падзяку нашаму студэнцкаму Аргкамітэту ў складзе Валерыі Сініцынай і Андрэя Камянко, а таксама нашым валанцёрам — Аляксею Шаляпенка, Уладзіславу Грэчка, Валерыі Шабанавай, Лізавеце Алейнік, Ганне Яфрэмавай, Алесі Пасіницкай, якія актыўна дапамагалі ў арганізацыі мерапрыемстваў Алімпіяды! Мы таксама дзякуем студэнтам-ментарам за іх падтрымку каманд-удзельнікаў!

Вынікі Алімпіяды прадстаўлены ніжэй.

Пераможцамі ў вырашэнні кейса сталі наступныя каманды:

1 месца: 

Альфа-Пірагі: Капралаў Мацвей (Сярэдняя школа № 28 г. Брэста), Якімук Ілля (Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна г.Брэста), Шэпель Кацярына (Гімназія № 1 г. Брэста)

2 месца:

Нашчадкі Шумпетэра: Каралько Алеся, Казакова Марыя, Сашко Ульяна, Пыхалова Анастасія, Гушчын Андрэй, Сальнікаў Ігнат (Гімназія № 30 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Б.С.Акрэсціна)

3 месца:

Бiзнес-па-беларуску: Ланін Яўген, Шашко Багдан, Маліноўскі Мацвей, Зайцаў Максім (Гімназія № 21 г. Мінска)

Спецыяльны прыз за лепшае дызайнерскае рашэнне дастаўся Бобрык Вераніцы (Ліцэй БДУ).

Каманды-пераможцы ў намінацыі "Якасна праведзенае даследаванне":

Каманды-пераможцы ў намінацыі "Арыгінальны дызайн макета/ўпакоўкі":

Каманды-пераможцы ў намінацыі "Арыгінальная ідэя":

Пераможцамі ў фінансавай гульні сталі:

Лепшымі па вынікамі рашэння тэсту па эканоміцы сталі:

1 месца:

2 месца:

3 месца:

2021_05_05_01.jpg 2021_05_05_02.jpg 2021_05_05_03.jpg

2021_05_05_04.jpg