Не так даўно студэнты-мытнікі 3 курса ў рамках спецыяльнай дысцыпліны «Мытны кантроль у дачыненні да культурных каштоўнасцяў» наведалі Нумізматычны кабінет, размешчаны на гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта. Перад імі з займальным расповедам выступіў і адказаў на пытанні старшы выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін В. М. Сідаровіч. Будучыя мытнікі даведаліся шмат цікавага з вобласці нумізматыкі, што несумненна спатрэбіцца ім падчас будучай службы.

2021_03_10_01.jpg 2021_03_10_02.jpg 2021_03_10_03.jpg

2021_03_10_04.jpg 2021_03_10_05.jpg