27, 29 і 30 кастрычніка выкладчыкі шведскай мовы ФМА разам са сваімі студэнтамі 3 і 4 курсаў прынялі ўдзел у анлайн-сустрэчах з Ільвай Бірман, выкладчыкам шведскай мовы ва ўніверсітэце Гетэборга. Таксама Ільва супрацоўнічае са Шведскім радыё ў якасці эксперта ў праграме «Мова», дзе адказвае на звязаныя з сучаснай шведскай мовай пытанні слухачоў.

Запрошаны лектар распавяла аб актуальных тэндэнцыях развіцця шведскай мовы, неалагізмах, а таксама стылістычных асаблівасцях выкарыстання шведскай мовы ў сацыяльных медыя. Акрамя гэтага Ільва Бірман параіла анлайн-рэсурсы, якія можна выкарыстоўваць пры вывучэнні шведскай мовы, і адказала на пытанні ўдзельнікаў заняткаў.

Мерапрыемства было арганізавана Цэнтрам шведскіх даследаванняў пры падтрымцы Шведскага інстытута. 

2020_10_30_01.png 2020_10_30_02.png 2020_10_30_03.png

2020_10_30_04.png 2020_10_30_05.png 2020_10_30_06.png