Подождите, идет загрузка сайта ...

29 верасня 2020 г. дацэнтам кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Н. Г. Маскаевай ў рамках дысцыпліны «Канкурэнцыя ў міжнародным прыватным праве» арганізавана сустрэча магістрантаў спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя" з адвакатам адвакацкага бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» Антонам Аляксандравічам Навіцкім.

У ходзе сустрэчы А.А. Навіцкім былі комплексна асветлены пытанні інстытуцыйнай сістэмы абароны ад манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі ў Рэспубліцы Беларусь і Еўразійскім эканамічным саюзе, праблемныя аспекты практыкі прымянення айчыннага антыманапольнага заканадаўства, прадстаўлены рэкамендацыі правільнага складання іскавых заяў і скаргаў на дзеянні нядобрасумленных канкурэнтаў. Дзякуючы змястоўнаму і інтэрактыўнаму характару выступу А.А. Навіцкага магістранты атрымалі ўсебаковыя адказы на цікавячыя іх пытанні, усвядомілі неабходнасць бесперапыннага павышэння свайго прафесійнага ўзроўню.


Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках