Подождите, идет загрузка сайта ...

На гэтым тыдні, 1 кастрычніка, факультэту міжнародных адносін спаўняецца 25 гадоў! Доўгачаканы юбілей было вырашана адзначыць у сценах факультэта. Адно з першых мерапрыемстваў у гонар свята прайшло ўжо ў аўторак, 29 верасня. У холе 6 паверху студэнты і выкладчыкі правялі бяспройгрышную кніжную латарэю, дзе кожны, хто адказваў на пытанні аб факультэце, атрымаў у падарунак кнігу, падпісаную аўтарам асабіста для яго. Мерапрыемства было праведзена з дапамогай актывістаў Студэнцкага савета па якасці адукацыі ФМА, а таксама пры падтрымцы супрацоўнікаў факультэцкай бібліятэкі. У гонар свята актывісты прафбюро ФМА падрыхтавалі фотавыставу, на якой прадстаўлены здымкі, што ілюструюць яркія моманты жыцця факультэта.

Акцыя сабрала студэнтаў розных курсаў і спецыяльнасцяў, разыгрываліся кнігі як мастацкай літаратуры, так і навуковай. Былі прадстаўлены кнігі аўтарства Шадрускага Віктара Генадзьевіча, Часноўскага Мечыслава Эдвардавіча, Русаковіч Андрэя Уладзіміравіча, Снапкоўскага Уладзіміра Еўдакімавіч, Фральцова Уладзіслава Валер'евіча, Давыдзенка Алены Леанідаўны і многіх іншых выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін. 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках