Подождите, идет загрузка сайта ...

21 верасня 2020 года студэнты спецыяльнасці "Мытная справа" факультэта міжнародных адносін павіншавалі сваіх выкладчыкаў з прафесійным святам — Днём мытніка. У рамках святочнай праграмы, арганізаванай кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, былі прадстаўлены выступленні, а таксама тэматычныя відэа на англійскай мове.

Студэнты першага і другога курсаў распавялі пра тое, як бачыць сваю будучыню ў сферы мытнай справы.

Трэці курс падзяліўся ўражаннямі аб праходжанні вытворчай практыкі, а таксама параіў, па якіх крытэрах лепш за ўсё выбіраць месца праходжання моўнай практыкі.

Студэнты чацвёртага курса распавялі пра сваю падрыхтоўку па спецыялізацыях і аб формах навучання на адлегласці, якія апынуліся прывабнымі, цікавымі і эфектыўнымі.

Завяршальнай часткай мерапрыемства стала віктарына на мытную тэматыку.

У мерапрыемстве бралі ўдзел загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дац. Дубінка С. А., загадчык кафедры мытнай справы праф.Астрога В. А., дац. Трухан А. В., старшыя выкладчыкі Тамарына А. С., Юмагулава М. Р., выкладчыкі Натуркач М. В., Крэль В. К. (КАМ ЭС), дац. Арлова Л. В. (кафедра мытнай справы).

Прысутныя на мерапрыемстве студэнты розных курсаў паглядзелі прэзентацыі, праверылі свае веды ў галіне мытнай справы і атрымалі велізарную колькасць пазітыўных эмоцый.

Тамарына А.С., старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецяльнасцяў
Кучынская В., Войцік А., Цвірко Д., студэнты 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа» 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках