Подождите, идет загрузка сайта ...

12 верасня ў спартыўным комплексе "Універсітэцкі" для першакурснікаў адбылося самае спартаўнае мерапрыемства ў годзе —- "Вялікія гонкі"!
Удзедьнікі прыдумалі мноства запамінальных крычалак і лозунгаў, стварылі маляўнічыя плакаты, станчылі па-сапраўднаму запамінальныя танцы, прадэманстраваўшы камандны дух, згуртаванасць і адзінства!
У гэтым годзе перамогу атрымала каманда спецыяльнасці "Міжнароднае права", другое месца ў каманды спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", а трэцяе месца атрымала каманда спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", прыз за лепшую групу падтрымкі ў каманды спецыяльнасці "Мытная справа"! Студэнцкі саюз дзякуе кожнай спецыяльнасці за ўдзел у "Вялікіх гонках", а таксама спадзяецца ўбачыць столькі ж яскравых вачэй і шырокіх усмешак у далейшым на нашых мерапрыемствах!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках