Подождите, идет загрузка сайта ...

У рамках святкаваньня ў Беларусі 75-годдзя ААН Міністэрства замежных спраў сумесна з Прадстаўніцтвам ААН праводзіць 26 чэрвеня 2020 г. у Лошыцкім парку ўрачыстую цырымонію, прысвечаную Дню падпісання Статута ААН.

У ходзе цырымоніі запланаваны выступленні Міністра замежных спраў Беларусі У. Макея, пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі І. Казана-Вішнявецкі, дырэктара музея «Лошыцкая сядзіба» Г. Ладзісавай, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. Матульскага, а таксама прэзентацыя выдання Статута ААН на беларускай мове.

З кароткімі зваротамі выступяць кіраўнікі пасольстваў пяці пастаянных дзяржаў-членаў Савета Бяспекі ААН. Анлайн-трансляцыя цырымоніі будзе весціся 26 чэрвеня 2020 г. са 11 гадзін на Youtube канале Прадстаўніцтва ААН па спасылцы: https://www.youtube.com/user/unobelarus 

Запрашаем прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнтаў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняць дыстанцыйны ўдзел у цырымоніі.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках