Подождите, идет загрузка сайта ...

Студэнтам (юнакам) 1-га курса, якія выявілі жаданне навучацца на ваенным факультэце, да 30 красавіка 2020 года атрымаць накіраванне на медыцынскі агляд па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 4, ваенны факультэт, кабінет № 403. (пры сабе мець пасведчанне прызыўніка, пашпарт).

Для праходжання медыцынскага агляду кандыдат прадстаўляе ў ваенны камісарыят па месцы пастаяннай прапіскі накіраванне на медыцынскі агляд.

Кандыдат, пасля праходжання медыцынскага агляду, асабіста падае да 16.00 15 мая 2020 года ў камісію наступныя дакументы:

  • заяву на імя начальніка ваеннага факультэта, узгодненую з дэканам (намеснікам дэкана);
  • ксеракопію пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • ксеракопію пасведчання прызыўніка (ваеннага білета);
  • характарыстыку, падпісаную дэканам факультэта (намеснікам дэкана), на якім студэнт праходзіць навучанне;
  • даведку аб выніках медыцынскага агляду аб прыдатнасці па стане здароўя, якая выдадзена ваенным камісарыятам па месцы рэгістрацыі (месцы жыхарства).

Акрамя пералічаных дакументаў пры неабходнасці дадаткова ў камісію прадстаўляюцца:

  • ваенны білет (для грамадзян, якiя прайшлi тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве).

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пасведчанне прызыўніка прадастаўляюцца кандыдатам асабіста пры падачы дакументаў.

Кандыдаты, якія не прадставілі ва ўстаноўленыя тэрміны дакументы, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца!!!

ДАКУМЕНТЫ прымаюцца па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая 4, ваенны факультэт, кабінет № 403.

Час працы камісіі: панядзелак—чацвер з 9.00 да 17.30 (абед 13.00—14.00), пятніца з 9.00 да 15.30 (абед 13.00—14.00).

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Мы ў сацыяльных сетках