Фундаментальная бібліятэка БДУ папоўнілася кнігамі аб Султанаце Аман. Падарунак Міністэрства спадчыны і культуры Амана перадаў старшыня Нацыянальнага камітэта архіваў і дакументацыі Султаната Аман Хамед аль-Давайані.
У прывітальным слове Аман Хамед аль-Давайани падзякаваў кіраўніцтву ўніверсітэта за цікавасць і папулярызацыю арабскай мовы і культуры, а таксама адзначыў павагу і цеплыню ў адносінах паміж Беларуссю і Аманам. У сваю чаргу дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажанка выказаў удзячнасць за магчымасць працаваць з унікальнымі выданнямі на арабскай мове на тэму гісторыі, рэлігіі, палітыкі, культурнай спадчыны рэгіёна.
Для гасцей у выкананні студэнтаў прагучалі вершы выбітных паэтаў Амана. Завяршылася сустрэча размовай прадстаўнікоў Султаната Аман і студэнтаў-арабістаў. Адзначым, сёння ў БДУ арабскую мову вывучаюць каля 20 студэнтаў.
Мастацкія і навукова-метадычныя выданні даступныя для чытачоў у Аманскім цэнтры арабскай мовы і культуры, які функцыянуе на базе факультэта міжнародных адносін. Нагадаем, дадзеная інфармацыйна-адукацыйная структура працуе ў БДУ з красавіка 2018 года. Дзейнасць цэнтра накіравана на забеспячэнне выкладання арабскай мовы, правядзенне навуковых даследаванняў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў.
Наведванне БДУ адбылося 20 верасня ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі Султаната Аман у Беларусь.

Крыніца

2019_09_20_01.jpg 2019_09_20_02.jpg 2019_09_20_03.jpg

2019_09_20_04.jpg 2019_09_20_05.jpg 2019_09_20_06.jpg

2019_09_20_07.jpg 2019_09_20_08.jpg 2019_09_20_09.jpg

2019_09_20_10.jpg 2019_09_20_11.jpg 2019_09_20_12.jpg

2019_09_20_13.jpg 2019_09_20_14.jpg 2019_09_20_15.jpg

2019_09_20_16.jpg