21 мая 2019 студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» наведалі з візітам горад Брэст. Праграма візіту была дастаткова насычанай і пазнавальнай. Студэнты наведалі сярэднюю школу № 1 г. Брэста, дзе арганізаваны і функцыянуе спецыялізаваны мытны клас. У ходзе экскурсіі азнаёміліся са структурай школы, асаблівасцямі навучання навучэнцаў спецыялізаванага мытнага класа. У сваю чаргу студэнты распавялі школьнікам пра асаблівасці навучання на спецыяльнасці «Мытная справа» ФМА БДУ.

Таксама студэнты з вучэбна-азнаямляльнай экскурсіяй наведалі міжнародны аўтадарожны пункт пропуску "Брэст" Брэсцкай мытні, дзе азнаёміліся са структурай пункта пропуску і алгарытмам правядзення мытных аперацый.

Напраканцы паездкі студэнты наведалі Музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў. Гэта адзіны ў Беларусі музей, уся экспазіцыя якога складаецца з твораў мастацтва і прадметаў антыкварыяту, затрыманых мытнымі органамі пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу.

Дадзеная паездка з'яўляецца адным з кірункаў развіцця прафарыентацыйнай работы кафедры мытнай справы ФМА, практыкаарыентаванасці навучання на спецыяльнасці «Мытная справа», а таксама служыць прыкладам актыўнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, ВНУ і мытных органаў на шляху падрыхтоўкі кадраў для мытнай службы Рэспублікі Беларусь. 

2019_05_21_01.jpg 2019_05_21_02.jpg 2019_05_21_03.jpg

2019_05_21_04.jpg 2019_05_21_05.jpg 2019_05_21_06.jpg

2019_05_21_07.jpg 2019_05_21_08.jpg 2019_05_21_09.jpg

2019_05_21_10.jpg 2019_05_21_11.jpg 2019_05_21_12.jpg