21 сакавіка жыхары ўсходніх краін адзначаюць свята вясны Наўруз — "персідскіі Новы год", адно з самых старажытных святаў у гісторыі чалавецтва.

Замежныя студэнты нашага факультэта арганізавалі святкаванне Наўруза ў сценах універсітэта. У фае 5 паверха корпуса ФМА была прадстаўлена невялікая канцэртная праграма, дзе гледачы змаглі пачуць нацыянальныя песні, вершы. Так, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" з Турцыі Гент Мухамет Шаміль прачытаў верш на роднай мове, а студэнты з Туркменістана палымяна выканалі лезгінку — традыцыйны народны танец.

Замежных студэнтаў ФМА са святам вясны цёпла павіншаваў дэкан факультэта В. Г. Шадурскі.

А якое ж свята без традыцыйных пачастункаў! Напрыканцы мерапрыемства гасцям было прапанавана пакаштаваць класічную страву ўсходняй кухні — плоў, які згатаваў студэнт 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Яраш Дзідар.

Вялікі дзякуй усім удзельнікам канцэртнай праграмы! Асобная падзяка арганізатарам свята Раджэпову Рустаму (3 курс, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны») і Мамедавай Амаліі (4 курс, спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"). Свята атрымалася!

Віншуем усіх з вясной і добрым, светлым святам Наўруз! Хай Наўруз прынясе Вам вясновае сонца і цёплыя дні, а разам з імі — поспех і росквіт. 

2019_03_21_01.jpg 2019_03_21_02.jpg 2019_03_21_03.jpg

2019_03_21_04.jpg 2019_03_21_05.jpg 2019_03_21_06.jpg

2019_03_21_07.jpg 2019_03_21_08.jpg