Паважаныя студэнты і выкладчыкі! Запрашаем прыняць удзел у Алімпіядзе па брэндынгу, якая праводзіцца на базе кафедры маркетынгу Інстытута бізнесу БДУ.

Алімпіяда па брэндынгу – гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца студэнты розных эканамічных спецыяльнасцяў, курсаў і вышэйшых навучальных устаноў, каб:

Алімпіяда праводзіцца ў камандным заліку. Каманда, якая прымае ўдзел у Алімпіядзе, павінна мець уласную назву, дэвіз і складацца з 2–4 чалавек.

Хто можа стаць удзельнікам?

Студэнты 2–5 курсаў і магістранты спецыяльнасцяў эканамічнага профілю і іншых спецыяльнасцяў гуманітарнага профілю, якія вывучаюць эканамічныя дысцыпліны любой формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін. Аспіранты да ўдзелу ў Алімпіядзе не дапускаюцца.

Якія этапы неабходна прайсці?

Тэставае заданне, рашэнне задач і кейса ў галіне брэндынгу, публічнае выступленне перад журы.

Заданні ў рамках Алімпіяды падбіраюцца для максімальна шырокай праверкі навыкаў, якія неабходны ў дзейнасці, звязанай з брэндынгам. Дадзеныя заданні могуць патрабаваць ведаў у галіне маркетынгу, брэндынгу, маркетынгавых даследаванняў і камунікацый, сучаснага маркетынг-менеджменту, эканамічнай тэорыі, эканомікі арганізацыі і іншых эканамічных абласцей.

Які парадак дзеянняў?

Не забывайце: рэгістрацыя на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 5 сакавіка 2019 года.