27 лістапада 2018 г. студэнты 2-ого курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ў рамках вучэбнай дысцыпліны «Інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы» здзейснілі азнаямленчы візіт у Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У ходзе гэтага мерапрыемства студэнты азнаёміліся з экспазіцыяй музея Садружнасці, таксама была праведзена сустрэча з супрацоўнікамі Выканаўчага камітэта. Удзельнікі візіту атрымалі падрабязную інфармацыю пра сённяшні стан СНД, асаблівасці працы яго інстытутаў, асноўныя напрамкі дзейнасці гэтай міжнароднай арганізацыі. Студэнты праявілі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў, звязаных з функцыянаваннем органаў СНД, рэалізацыяй асноўных мэт і задач Садружнасці.

2018_11_27_01.JPG 2018_11_27_02.JPG 2018_11_27_03.JPG