Да ўвагі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў, практычных работнікаў!

16 лістапада 2018 года на юрыдычным факультэце БДУ адбудзецца адкрытая лекцыя магістранта юрыдычнага факультэта БДУ, уладальніка звання «Студэнт года БДУ – 2017» у намінацыі «Навука» Эльжбеты Скшыдлевска.

Адным з альтэрнатыўных спосабаў вырашэння крымінальна-прававых канфліктаў, распаўсюджаным у сусветнай практыцы, з'яўляецца медыяцыя. Разам з тым дадзеная працэдура ў нацыянальнай сістэме крымінальнага працэсу да гэтага часу адсутнічае, а сучаснае беларускае крымінальна-працэсуальнае заканадаўства і практыка яго прымянення знаходзяцца ў працэсе пошуку аптымальнага вырашэння пытання аб суадносінах традыцыйнай працэсуальнай формы і новага інстытута медыяцыі.

Лекцыя будзе складацца з двух частак.

У рамках тэарэтычнай часткі лекцыі ўдзельнікі даведаюцца аб працэсуальным значэнні медыяцыі, замежным вопыце прымянення дадзенай працэдуры, перадумовах і перспектывах увядзення медыяцыі ў крымінальны працэс Рэспублікі Беларусь.

У ходзе практычнай часткі лекцыі ўдзельнікі на аснове атрыманых ведаў пад кіраўніцтвам спікера змогуць самастойна распрацаваць асобныя аспекты мадэлі медыяцыі ў крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь і адпаведныя змены і дапаўненні ў заканадаўства.

Дата: 16 лістапада 2018 г.
Пачатак: 16.50.
Месца: Юрыдычны факультэт БДУ, вул. Ленінградская 8. Аўдыторыя 407.

Пытанні можна задаць з дапамогай e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, ЗАЯЎКУ

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках праекта «Навуковы мікрафон БДУ», арганізатарам якога выступае Савет маладых вучоных БДУ.

«Навуковы мікрафон БДУ» з'яўляецца пляцоўкай для прадстаўлення вынікаў сваіх даследаванняў навукоўцамі ўніверсітэта, абмену думкамі з калегамі, атрымання зваротнай сувязі. Лекцыі праводзяцца таксама з мэтай папулярызацыі навукі сярод моладзі, асвятлення актуальных пытанняў, якія тычацца навукова-адукацыйнай, даследчай, тэхнічнай, інавацыйнай і сацыяльнай сфер.