Факультэт міжнародных адносін БДУ шчыра запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у III Адкрытай алімпіядзе БДУ па сусветнай эканоміцы. Агульная тэма сёлетняга сезона «Міжнародныя інвестыцыі». 

Алімпіяда праводзіцца ў рамках Студэнцкай і Школьнай лігі. Спаборніцтва ў студэнцкай лізе будуць арганізаваны ў камандным і індывідуальным заліках.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў гэтым годзе камандны залік праводзіцца ў дзвюх секцыях: секцыі на рускай мове і секцыі на англійскай мове. І гэта значыць, што вы можаце паспрабаваць вырашаць ключавыя заданні алімпіяды на англійскай мове. Каманда, якая прымае ўдзел у Алімпіядзе, павінна мець ўласную назву і складацца з 3—4 чалавек.

Хто можа стаць удзельнікам?

Студэнцкая ліга: студэнты 2—5 курсаў і магістранты спецыяльнасцяў эканамічнага профілю любой формы навучання беларускіх і замежных устаноў вышэйшай адукацыі. Аспіранты да ўдзелу ў Алімпіядзе не дапускаюцца.

Школьная ліга: навучэнцы 10—11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі. 

Якія этапы неабходна прайсці?  

Завочны адборачны тур (5 лістапада – 18 лістапада):

Вочны адборачны тур (5 снежня):

Фінальны тур (6 снежня):

Адна і тая ж асоба можа ўдзельнічаць у завочных турах як удзельнік індывідуальнага і каманднага залікаў. Пры адначасовым праходжанні такога ўдзельніка ў далейшыя туры ён абавязаны ў тэрмін, не пазней, чым за 2 дні да пачатку вочных тураў, абраць далейшы выгляд заліку. Калі больш за 2-х членаў каманды абіраюць індывідуальны залік, то каманда дыскваліфікуецца. 

Заданні ў рамках Алімпіяды падбіраюцца для максімальна шырокай праверкі навыкаў, якія неабходныя ў дзейнасці, звязанай з сусветнай эканомікай. Дадзеныя заданні могуць патрабаваць ведаў у галіне сусветнай (міжнароднай) эканомікі, міжнародных эканамічных адносін, міжнароднага менеджменту і маркетынгу, эканомікі замежных краін, эканамічнай тэорыі, мікраэканомікі, макраэканомікі, эканомікі арганізацыі, фінансаў і іншых эканамічных абласцей.

Які парадак дзеянняў?

Журы Алімпіяды фарміруецца з высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі, дзяржаўныя і іншыя органы і арганізацыі. 

Конкурсныя заданні будуць ацэньвацца па сістэме крытэрыяў, аб якіх прадстаўнікі Аргкамітэту будуць паведамляць асобна па меры правядзення Алімпіяды.

Алімпіяда праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Банка Развіцця, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларускага інавацыйнага фонду, Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу.

Пераможцы алімпіяды атрымаюць дыпломы I, II, III ступені, каштоўныя прызы, а таксама магчымасць прайсці стажыроўку ў арганізацыях, чыя дзейнасць звязана з сусветнай эканомікай.

У рамках Алімпіяды таксама плануецца некалькі майстар-класаў (4 снежня), дыскусій з удзелам экспертаў у галіне сусветнай эканомікі.

У выпадку, калі ў вас ёсць пытанні, пішыце нам на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

І не забывайце: рэгістрацыя ТУТ да 4 лістапада 2018 года.

Больш цікавай інфармацыі можна даведацца на нашых старонках у Вконтакте.

Мы чакаем вас!