У той час, калі ўсе гарады і весі закруціліся ў руціне і вырашэнні паўсядзённых спраў, у Карэі адсвяткавалі важнае нацыянальнае свята — 572-ы дзень Хангыля. Гэтая дата вядомая як дзень карэйскага пісьменства. Восенню 1446 года па ўказе Караля Сяджона быў уведзены алфавіт, які і атрымаў назву Хангыль.

У гонар дадзенага нямалаважнага свята Клуб карэйскага мовы і культуры імя Караля Сяджона ФМА БДУ арганізаваў мерапрыемства, у аснову якога лягло навучанне моладзі, зацікаўленай у карэйскай мове, каліграфіі. У гэтым мерапрыемстве бралі ўдзел члены клуба і студэнты першага курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства», якія вывучаюць карэйскую мову.
З асновамі каліграфіі ўдзельнікаў клуба пазнаёміла спецыяліст з Паўднёвай Карэі, якая расказала аб прынцыпах, асаблівасцях і тонкасцях карэйскай каліграфіі. Пасля невялікай прэзентацыі ўдзельнікам была прадстаўлена магчымасць на практыцы адчуць прынцыпы каліграфіі і прадэманстраваць свае фантазію і творчыя магчымасці. Кожнаму, хто прымаў удзел у мерапрыемстве, было прадастаўлена усё неабходнае для пісьма: пэндзаль, папера, чорная туш з акварэльнымі фарбамі і невялікае палатно для выніковай працы. Падчас практыкі наша карэйская госця па магчымасці старалася дапамагчы кожнаму знайсці свой уласны стыль і праявіць фантазію ў малюнку слоў. Уся прэзентацыя вялася на карэйскай i англiйскай мовах, што, несумненна, з'яўляецца добрай лінгвістычнай практыкай. Па выніку занятка кожны ўдзельнік падрыхтаваў уласную індывідуальную працу, выкананую ў традыцыях карэйскай каліграфіі. Усе гэтыя працы і сталі экспанатамі выставы, што знаходзіцца на шостым паверсе факультэта міжнародных адносін БДУ. Кожны можа паглядзець на каларытны стэнд і ўбачыць карэйскую каліграфію ва ўсёй разнастайнасці.

Аўтар тэксту: Радзімушкіна Анастасія, 1 курс спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства"
Фотаздымкі: Радзімушкіна Анастасія, Пяхота Аляксандра, 1 курс спецыяльнасць "Лінгвакраіназнаўства" 

2018_10_22_01.jpg 2018_10_22_02.jpg 2018_10_22_03.jpg

2018_10_22_04.jpg 2018_10_22_05.jpg 2018_10_22_06.jpg

2018_10_22_07.jpg 2018_10_22_08.jpg 2018_10_22_09.jpg

2018_10_22_10.jpg 2018_10_22_11.jpg 2018_10_22_12.jpg

2018_10_22_13.jpg 2018_10_22_14.jpg 2018_10_22_15.jpg

2018_10_22_16.jpg 2018_10_22_17.jpg 2018_10_22_18.jpg

2018_10_22_19.jpg 2018_10_22_20.jpg 2018_10_22_21.jpg

2018_10_22_22.jpg 2018_10_22_23.jpg