За 2018 год каманды факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўжо паспяхова выступілі на чатырох міжнародных спаборніцтвах па міжнароднаму праву:

Cамая гучная перамога сезона – 2018 — на Міжнародным конкурсе па касмічнаму праву ім. Манфрэда Лахса. Упершыню прадставіўшы ўніверсітэт і краіну на дадзеным спаборніцтве, каманда ФМА заняла 1-е месца ў яго еўрапейскіх раўндах, гэта значыць абыграла ўсе вядучыя еўрапейскія ўніверсітэты! Цяпер магістрантка Дар'я Багдан і чацвёртакурсніца Алена Лаўрэнава прадставяць Еўропу на сусветным фінале, які пройдзе 2 і 4 кастрычніка ў г. Брэмене (Германія) ў рамках Міжнароднага кангрэса астранаўтыкі. Наша каманда прадставіць у Брэмене не толькі БДУ і нават не толькі Рэспубліку Беларусь. Наша каманда прадставіць Еўропу! (Удзел у сусветным фінале конкурсу прымаюць па 1-ай камандзе-прадстаўніцы ўсіх кантынентаў). Трэнер каманды — старшы выкладчык кафедры міжнароднага права К. Кузеняцова, памочнік трэнера — выпускніца спецыяльнасці "Міжнароднае права" ФМА Т. Зінякова.

Жадаем поспеху камандзе і падтрымаем нашых! 

Факультэт міжнародных адносін выказвае падзяку тым, хто аказаў падтрымку камандам і зрабіў магчымым іх удзел у названых спаборніцтвах: Часоваму паверанаму ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Паўлу Мацукевічу, дырэктару прадстаўніцтва АТ «ВА« Машынаімпарт» у княстве Ліхтэнштэйн Андрэю Нажэскіну, Hotel Tor Жэнева, Цэнтру па правах чалавека ўніверсітэта Прэторыі, праграме MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts).

2018_10_02_01.jpg 2018_10_02_02.jpg 2018_10_02_03.jpg

2018_10_02_04.jpg 2018_10_02_05.jpg