8 кастрычніка ў 16.00 (аўд. 520) кафедра міжнароднага права праводзіць сустрэчу з Андрэем Яршом — партнёрам юрыдычнай кампаніі "Бэйкер Макензі» у Алматы. Тэма сустрэчы «Кар'ера ў International Law Field».

Андрэй Ёрш спецыялізуецца на вырашэнні спрэчак, у пытаннях інтэлектуальнай уласнасці і працоўнага права. Андрэй Ёрш таксама мае вялікі вопыт практыкі ў пытаннях фармацэўтыкі і аховы здароўя, карпаратыўным праве, пытаннях зліцця і паглынання, антыманапольным заканадаўстве і канкурэнтным праве.

Сяброўства ў прафесійных арганізацыях:

Андрэй Ёрш з'яўляецца аўтарам больш чым 100 артыкулаў па розных пытаннях заканадаўства Беларусі, Расіі і Казахстана. Спадар Ёрш удзельнічаў у дзейнасці рабочых груп па падрыхтоўцы новага закона Беларусі аб каштоўных паперах і змяненнях і дапаўненнях да дзейнага Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Для жадаючых прыняць удзел рэгістрацыя ТУТ