18 верасня студэнты 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» ў рамках дысцыпліны «Практыка міжнароднага бізнесу» прынялі ўдзел у сустрэчы з кіраўніком кансалтынгавай кампаніі «Адміністратыўны Рэсурс» Аляксеем Нямковічам. Адміністратыўны рэсурс — кадравае агенцтва, прафесійна ажыццяўляе пошук і падбор кіраўнікоў, менеджэраў і спецыялістаў.

Падчас сустрэчы Аляксей Нямковіч даў рэкамендацыі выпускнікам па выбары будучага месца працы для маладых спецыялістаў, падзяліўся парадамі, як паводзіць сябе на сумоўі, якімі якасцямі павінен валодаць сучасны працаўнік. Дапамог студэнтам разабрацца ў іх жаданнях і здольнасцях, а таксама асвяціў сучасны стан рынку працы. На працягу сустрэчы былі закрануты тэмы маніторынгу заробкаў і пісьменнае складанне CV.

Дэканат факультэта і кафедра міжнародных эканамічных адносін дзякуе кіраўніку кансалтынгавай кампаніі «Адміністратыўны Рэсурс», эксперту па кіраўніцкаму і кадраваму кансалтынгу Аляксею Нямковічу за супрацоўніцтва.

2018_09_18_01.jpg 2018_09_18_02.jpg 2018_09_18_03.jpg

2018_09_18_04.jpg 2018_09_18_05.jpg 2018_09_18_06.jpg

2018_09_18_07.jpg 2018_09_18_08.jpg 2018_09_18_09.jpg

2018_09_18_10.jpg