На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне дваццаць першага выпуску Зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання.

Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассылка па асноўных бібліятэках краіны.

Дваццаць першы зборнік плануецца выпусціць да 30 студзеня 2019 г. Пры неабходнасці прадастаўляецца пацвярджэнне публікацыі.

Тэрмін падачы артыкулаў: да 15 лістапада 2018 г. уключна

Тэматыка артыкулаў:

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце www.nirs.by

Калі ў Вас узніклі якія-небудзь пытанні – звяртайцеся ў навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ

Дасылайце свае матэрыялы!

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ