9 верасня больш як сто студэнтаў і супрацоўнікаў ФМА прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне на дыстанцыі 5,5 км. Агульная колькасць удзельнікаў самага маштабнага свята бегу ў гэтым годзе — 35 тысяч, каля 1600 з іх — ад БДУ.

У рамках Мінскага паўмарафона ФМА падтрымаў дабрачынную акцыю "Дапамажы дзецям", мэтай якой было прыцягненне ўвагі да праблемы рэдкіх генетычных нейромышачных захворванняў у дзяцей.

Усе ўдзельнікі марафону атрымалі памятныя медалі і шэраг станоўчых эмоцый. Факультэт спадзяецца і ў далейшым аб'ядноўваць студэнтаў і выкладчыкаў у спартыўна-масавых мерапрыемствах.

Вольга Шыманская, дацэнт кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў

2018_09_09_01.jpg 2018_09_09_02.jpg 2018_09_09_03.jpg

2018_09_09_04.jpg 2018_09_09_05.jpg 2018_09_09_06.jpg

2018_09_09_07.jpg 2018_09_09_08.jpg 2018_09_09_09.jpg

2018_09_09_10.jpg 2018_09_09_11.jpg 2018_09_09_12.jpg

2018_09_09_13.jpg 2018_09_09_14.jpg 2018_09_09_15.jpg