На працягу красавіка—мая Студэнцкім Саюзам ФМА было арганізавана і праведзена некалькі запамінальных мерапрыемстваў.

Найбольш доўгачаканым і захапляльным быў, вядома ж, конкурс «Містэр ФМА—2018», які прайшоў 26 красавіка на сцэне клуба «Рэпаблік», дзе шасцёра неверагодна харызматычных, ініцыятыўных і мэтанакіраваных хлопцаў змагаліся за тытул «Містэр ФМА— 2018».

Студэнцкі Саюз ФМА у чарговы раз прымусіў гледачоў з заміраннем сэрца і захапленнем у вачах сачыць за сапраўды легендарным шоу! Ды што ўжо там казаць, калі атрымалася скарыць сэрцы Віктара Генадзьевіча і Сяргея Валер'евіча!

Нашы ўдзельнікі паказалі, на што здольныя студэнты самага прэстыжнага факультэта краіны!

Абдула Одзінаеў зачараваў залу феерычнасцю і драйвам, Ілля Багданаў растапіў сэрца дзяўчат песняй уласнага сачынення, Павел Балабановіч падарваў залу канцэптуальным танцам, Дзмітрый Ягоўдзік прымусіў сэрца біцца часцей пачуццёвым танга, а Уладзіслаў Кароўкін улюбіў у сябе непасрэднасцю і рознабаковасцю.

Суперніцтва было настолькі напружаным, што пазайздросціць журы ўжо дакладна не атрымаецца! У выніку:

МІСТЭР ФМА — 2018 — Дзмітрый Ягоўдзік!
Віцэ-МІСТЭР ФМА — 2018 —  Павел Балабановіч! 

2018_04_26_03_01.JPG 2018_04_26_03_02.JPG 2018_04_26_03_03.JPG

2018_04_26_03_06.JPG 2018_04_26_03_07.JPG 2018_04_26_03_08.JPG

Не засталіся нашы студэнты ў баку і ад святкавання Дня Перамогі. Студэнцкі Саюз ФМА у гонар 9 Мая нагадаў пра тое, якая цана мірнага неба над галавой.

На першым паверсе студэнтаў чакалі фотавыставы на тэмы «БДУ ў часы Другой сусветнай вайны» і «Мінск 1941—1945 гг», а імправізаваны кінатэатр у ліфтавым пакоі прымусіў пагрузіцца ў асобныя моманты гісторыі.

2018_05_08_01.JPG 2018_05_08_02.JPG 2018_05_08_03.JPG

2018_05_08_04.JPG 2018_05_08_05.JPG 2018_05_08_06.JPG

І нарэшце — турзлёт!

Турзлёт Студэнцкага Саюза ФМА, прысвечаны году Малой Радзімы, адбыўся 12 мая і прынёс масу станоўчых эмоцый, уражанняў і ўспамінаў! У гэты дзень актывісты нашага факультэта наведалі горад Заслаўль Мінскага раёна, адзін з самых найстарэйшых гарадоў Беларусі. 

2018_05_12_01.JPG 2018_05_12_02.JPG 2018_05_12_03.JPG