18 мая студэнты другога курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка» ФМА БДУ наведалі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа». У ходзе наведвання студэнтам выдалася магчымасць сустрэцца з галоўным спецыялістам аддзела праграмнага суправаджэння Ілонай Байкун і пагрузіцца ў пілотны праект біржы, рэалізаваны з дапамогай тэхналогіі блокчэйн, задаць пытанні і абмеркаваць перавагі дадзенага праекта. Таксама была запрошана галоўны спецыяліст аддзела метадалогіі Алена Ёрш, якая пазнаёміла наведвальнікаў з выкарыстаннем фінансавых інструментаў тэрміновых здзелак.

Ад імя студэнтаў, выкладчыкаў кафедры міжнародных эканамічных адносін і дэканата факультэта выказваем вялікую падзяку кіраўніцтву БВФБ Андрэю Аўхемені за запрашэнне, Aлексею Гарыновічу за знаёмства з біржай і арганізацыю сустрэчы. Таксама вялікі дзякуй дакладчыкам за цікавыя і змястоўныя выступы.

З матэрыяламі прэзентацыі можна азнаёміцца, прайшоўшы па спасылцы: https://www.bcse.by/files/2017/4/19/636282163097320158.pdf 

2018_05_18_01.jpg 2018_05_18_02.jpg 2018_05_18_03.jpg

2018_05_18_04.jpg 2018_05_18_05.jpg 2018_05_18_06.jpg