На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне дваццатага выпуску зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковая рассылка па асноўных бібліятэках краіны.

Дваццаты зборнік плануецца выпусціць да 30 чэрвеня 2018 г. Пры неабходнасці прадастаўляецца пацвярджэнне публікацыі.

Тэматыка артыкулаў:

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце www.nirs.by.

Дасылайце свае матэрыялы!