30 сакавіка 2018 года ў рамках Дзён кафедры раманскіх моў ФМА быў праведзены італьянскі лінгвакраязнаўчы марафон, у якім прынялі ўдзел 7 каманд. Уся інфармацыя, прадстаўленая ў рамках марафону, была заклікана спрыяць павышэнню цікавасці студэнтаў не толькі да вывучэння італьянскай мовы, але і да гісторыі, культуры, народных традыцый Італіі. Удзельнікі пакарылі членаў журы (выкладчыкаў італьянскай мовы) знаходлівасцю і творчым падыходам да выканання заданняў на розных этапах мерапрыемства. Перамогу атрымалі з роўнай колькасцю балаў каманда студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Мытная справа» і каманда 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму». Віншуем пераможцаў і спадзяемся, што правядзенне такога конкурсу стане добрай традыцыяй на нашым факультэце.

2018_03_30_03_01.jpg 2018_03_30_03_02.jpg 2018_03_30_03_03.jpg

2018_03_30_03_04.jpg 2018_03_30_03_05.jpg