10 і 11 лютага 2018 г. у г. Мінску адбыўся матч першага круга Сусветнай групы Кубка Федэрацыі па тэнісе паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская тэнісная федэрацыя» выказвае ўдзячнасць універсітэту за супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі і правядзення матчу і дзякуе студэнтам нашага факультэта за дапамогу ў правядзенні матчу на высокім арганізацыйным узроўні:

Праведзены матч атрымаў станоўчую ацэнку з боку Міжнароднай тэніснай федэрацыі, замежных гасцей і спартыўнай дэлегацыі Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Федэрацыя выказвае надзею на далейшае супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі тэніса як віду спорту напярэдадні маючага адбыцца Кубка Федэрацыі паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Славацкай Рэспублікі, які пройдзе ў г. Мінску з 21 па 22 красавіка 2018 г.