13 лютага на ФМА прайшла лінгвістычная віктарына сярод студэнтаў, якія распачалі вывучэнне шведскай мовы ў верасні 2017 года.

У склад пяці каманд ўвайшлі студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму», 2 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка».

Удзельнікам былі прапанаваны граматычныя, фанетычныя, лексічныя заданні. У журы быў запрошаны Андэрс Агебьерн, выкладчык шведскай мовы як другой замежнай, дактарант універсітэту г. Гётэборг, які праводзіць у Мінску даследаванне, звязанае з напісаннем дысертацыі. Госць з Швецыі высока ацаніў узровень падрыхтоўкі студэнтаў факультэта.

Перамогу заваявалі студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Віншуем!

2018_02_13_01_01.jpg 2018_02_13_01_02.jpg 2018_02_13_01_03.jpg

2018_02_13_01_04.jpg 2018_02_13_01_05.jpg 2018_02_13_01_06.jpg

2018_02_13_01_07.jpg 2018_02_13_01_08.jpg