Каманда факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заняла 2 месца на рэгіянальных раўндах спаборніцтваў па медыя праву імя Манро Прайса, якія праходзілі ў Кіеве з 15 па 17 снежня 2017 г.

Конкурс імя Манро Прайса з'яўляецца ўнікальным у сваім родзе спаборніцтвам па медыя праву, якое штогод праходзіць на юрыдычным факультэце Оксфардскага ўніверсітэта. Студэнтам неабходна напісаць пісьмовыя пазіцыі, а затым вусна іх аргументаваць перад суддзямі Сусветнага суда па правах чалавека (выдуманы суд).

Каманда складалася са студэнтак 4 курса факультэта міжнародных адносін Яўгеніі Некрашэвіч, Ліліі Галаўко і Любові Пішчынскай, а таксама магістранта Паола Маршына. Трэнерамі каманды выступілі выпускніцы факультэта: Лізавета Тарасевіч, Лізавета Трахаліна і Кацярына Шкарбута.
Нашы студэнты пераўзышлі ў прававой аргументацыі каманды юрыдычнага факультэта Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Нацыянальнага ўніверсітэта "Адэская Юрыдычная Акадэмія", Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Васіля Стэфаніка, а таксама каманду з Вільнюскага ўніверсітэта.
Наступны этап для каманды — спаборніцтвы на міжнародных раўндах ў Оксфардзе з камандамі з наймацнейшых універсітэтаў свету. Жадаем поспехаў!

2017_12_17_01.jpg 2017_12_17_02.jpg 2017_12_17_03.jpg

2017_12_17_04.jpg 2017_12_17_05.jpg 2017_12_17_06.jpg