11 і 12 лістапада 2017 г. у Мінску праходзіў фінал чэмпіянату свету па тэнісе — Сусветная група Кубка Федэрацыі паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Злучаных Штатаў Амерыкі.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская тэнісная федэрацыя» выказвае ўдзячнасць універсітэту за супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі і правядзення матчу і дзякуе студэнтам нашага факультэта за дапамогу ў правядзенні матчу на высокім арганізацыйным узроўні:

Праведзены матч атрымаў станоўчую ацэнку з боку Міжнароднай тэніснай федэрацыі, спартыўнай дэлегацыі Злучаных Штатаў Амерыкі.

Федэрацыя выказвае надзею на далейшае супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі тэніса як віду спорту напярэдадні маючага адбыцца Кубка Федэрацыі паміж жаночымі нацыянальнымі камандамі Рэспублікі Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікі Германія, які пройдзе ў г. Мінску з 10 па 11 лютага 2018 г.