17 кастрычніка 2017 года студэнты 1 курса спецыяльнасцяў "Сусветная эканоміка» і «Мытная справа" факультэта міжнародных адносін БДУ пад кіраўніцтвам старэйшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў І. Н. Пасейшвілі і А. В. Бабука наведалі мерапрыемства, прысвечанае творчасці англійскіх паэтаў-рамантыкаў канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя. Вечар англійскіх паэтаў быў арганізаваны выкладчыкамі і студэнтамі МДЛУ. Юрый Віктаравіч Стулаў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры замежнай літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, адкрыў мерапрыемства невялікай лекцыяй пра дзейнасць паэтаў і ўплыў іх творчасці на сусветную літаратуру. Падчас выступаў удзельнікаў мерапрыемства гледачы акунуліся ў атмасферу рамантызму і пазнаёміліся з творчасцю Вордсварта, Колрыджа і Саўці.

Аліса Іванова, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" 

2017_10_17_02_01.JPG 2017_10_17_02_02.JPG 2017_10_17_02_03.JPG

2017_10_17_02_04.JPG 2017_10_17_02_05.JPG 2017_10_17_02_06.JPG

2017_10_17_02_07.JPG