У Беларусі налічваецца мноства відаў звяроў, птушак і насякомых. Паглядзець на ўсю гэту разнастайнасць можна ў Музеі прыроды і экалогіі Беларусі — адным з нямногіх беларускіх прыродазнаўчых музеяў. Замежныя студэнты ФМА адправіліся на экскурсію па ім: паслухаць цікавую экскурсію, задаць пытанні, разгледзець жывёл зблізку.

Экспазіцыя музея прысвечана прыродзе і экалогіі Рэспублікі Беларусь. Галоўнай мэтай музея з'яўляецца папулярызацыя навуковых і экалагічных ведаў, фарміраванне беражлівых адносін да прыроды. Прыцягваючы ўвагу да праблем навакольнага асяроддзя, супрацоўнікі музея павышаюць экалагічную культуру наведвальнікаў музея, актывізуюць цікавасць да пытанняў аховы прыроды, захавання біялагічнай разнастайнасці.

Музей налічвае больш за 24 тысяч музейных прадметаў асноўнага фонду. У склад калекцыі ўваходзяць як тыповыя віды прадстаўнікоў флоры і фауны, так і рэдкія і знікаючыя віды жывёл і раслін.

2017_10_09_01.jpg 2017_10_09_02.jpg 2017_10_09_03.jpg

2017_10_09_04.jpg 2017_10_09_05.jpg 2017_10_09_06.jpg

2017_10_09_07.jpg 2017_10_09_08.jpg 2017_10_09_09.jpg

2017_10_09_10.jpg