27 верасня 2017 года на факультэце міжнародных адносін БДУ традыцыйна адзначылі Дзень мытніка. Свята было арганізавана студэнтамі спецыяльнасці «Мытная справа» і выкладчыкамі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў.

З прывітальным словам выступілі загадчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Святлана Аляксееўна Дубінка і загадчык кафедры мытнай справы Віктар Аляксандравіч Астрога.

У сваёй прамове яны адзначылі, што ўзаемадзеянне паміж кафедрамі англійскай мовы і мытнай справы з кожным годам становіцца больш цесным: у выніку сумеснага супрацоўніцтва былі распрацаваны некалькі спецыялізаваных дапаможнікаў на англійскай мове для студэнтаў-мытнікаў, намаганнямі выкладчыкаў двух кафедраў праведзены дзве міжвузаўскія алімпіяды па мытнай справе на англійскай мове. Кіраўнікі кафедраў падзяліліся планамі будучых сумесных праектаў.

Асаблівасцю дадзенага мерапрыемства ў гэтым годзе было тое, што акрамя студэнтаў і выкладчыкаў на свята былі запрошаны ў мэтах прафесійнай арыентацыі будучыя выпускнікі мінскай гімназіі №12, якія змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць ад студэнтаў 3—4 курса падрабязныя адказы. І, вядома ж, як і ўсё мерапрыемства, зносіны праходзілі на англійскай мове. Прысутныя праслухалі прэзентацыі, праверылі свае веды ў галіне мытнай справы, а таксама атрымалі велізарную колькасць пазітыўных эмоцый ад канцэртнай праграмы, у якую былі ўключаны песні, танцавальныя нумары, выступленне аператыўнага атрада, сцэнкі на мытную тэматыку.

Ірына Дубавец, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Мытная справа"

2017_09_27_01.JPG 2017_09_27_02.jpg 2017_09_27_03.jpg

2017_09_27_04.jpg 2017_09_27_05.jpg 2017_09_27_06.jpg

2017_09_27_07.jpg 2017_09_27_08.jpg 2017_09_27_09.jpg

2017_09_27_10.jpg 2017_09_27_11.jpg 2017_09_27_12.jpg

2017_09_27_13.jpg 2017_09_27_14.jpg 2017_09_27_15.jpg

2017_09_27_16.jpg 2017_09_27_17.jpg