Установа адукацыі "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў, і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» запрашае прайсці перападрыхтоўку па спецыяльнасці 1-24 01 71 «Правазнаўства» спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, студэнтаў старэйшых (двух апошніх) курсаў, а таксама тых, хто навучаецца ў магістратуры.

Форма навучання — завочная.

Тэрмін навучання — 21 месяц.

Залічэнне праводзіцца па выніках сумоўя ў Інстытуце.

Навучанне платнае. Кошт за адзін год навучання 750 беларускіх рублёў —для грамадзян Рэспублікі Беларусь; 1200 беларускіх рублёў — для замежных грамадзян.

Для паступлення неабходна прадставіць наступныя дакументы:

Дакументы прадстаўляюцца ў Інстытут па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 14, к. 214
тэл. 327-29-13, 327-40-56

Тэрмін прыёму дакументаў: да 10 кастрычніка 2017 г.

Па заканчэнні навучання асобам, якія паспяхова прайшлі курс перападрыхтоўкі, якія здалі дзяржаўны экзамен і абаранілі дыпломную працу, прысвойваецца КВАЛІФІКАЦЫЯ «Юрыст» і выдаецца ДЫПЛОМ аб перападрыхтоўцы дзяржаўнага ўзору.

Інфармацыя аб перападрыхтоўцы па спецыяльнасці «Правазнаўства» маецца таксама на сайце Інстытута: http: //lawinstitute.bsu.by

Ліц.. № 02100/465 выдадзена Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, сапраўдная да 29 красавіка 2019 г