9 чэрвеня на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча з дэлегацыяй Эстоніі (працоўная мова сустрэчы — англійская). Ад імя БДУ высокіх гасцей прывітаў прарэктар па вучэбнай рабоце Сяргей Мікалаевіч Ходзін, які пажадаў удзельнікам прадуктыўнай размовы. Затым слова было дадзена Старшыні Камісіі Дзяржаўнага сходу Эстонскай Рэспублікі па пытаннях нацыянальнай абароны Ханесу Хансо. Старшыня расказаў пра перспектывы развіцця праграмы Еўразвязу «Усходняе партнёрства» і Эстоніі як новага старшыні Савета Еўрапейскага саюза. Сустрэчу таксама наведала Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мэрыке Кокаеў.

Студэнтам была прадастаўлена магчымасць задаць цікавячыя іх пытанніі.

 

2017_06_09_01.jpg 2017_06_09_02.jpg 2017_06_09_03.jpg

2017_06_09_04.jpg 2017_06_09_05.jpg 2017_06_09_06.jpg

2017_06_09_07.jpg 2017_06_09_08.jpg