19 мая 2017 года на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай факультэта міжнародных адносін БДУ адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў штогадовай Рэспубліканскай алімпіяды для замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ Рэспублікі Беларусь "Руская мова — шлях да ведаў". На працягу двух дзён удзельнікі з 25 вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, якія прадстаўляюць 20 краін свету, змагаліся ў розных намінацыях на веданне лексікі, граматыкі, фразеалогіі рускай мовы, дэманстравалі цікавасць і любоў да рускай літаратуры і рускай культуры, паказвалі свае ўменні ўсталёўваць кантакты з прадстаўнікамі іншых культурных супольнасцяў. Алімпіяда стала святам ведаў, на якім не было тых, хто прайграў. Пераможцамі алімпіяды, якія атрымалі дыпломы 1 ступені, у 7 секцыях сталі: Каліцыньскі Марыюш (ГрДУ ім. Янкі Купалы), Чары Байрам (БДЭУ), Аннасахатаў Бегенч (БДЭУ), Мільман Альберт (Віцебская ветэрынарная акадэмія), Гайыпава Шасолтан (БДПУ ім. Максіма танка), Чарыеў Максат (БНТУ), Касой Фёдар (БДУ).

Годна прадставілі факультэт міжнародных адносін студэнты і стажоры, якія навучаюцца на кафедры: Чарвіньска-Тшаскома Ганна Марыя, Івакі Нарухіко, Мун Сунгнам, Яо Цзэні, Сяо Юе, Сеітаў Сахан.

Гарызонты Рэспубліканскай алімпіяды пашыраюцца — у наступным годзе яна стане міжнароднай. БДУ прыме ўдзельнікаў алімпіяды з розных краін свету.

Віншуем удзельнікаў алімпіяды і выказваем падзяку за выдатную арганізацыю С. І. Лебядзінскаму, В. В. Чупік, І. І. Лапуцкай. 

2017_05_19_01.jpg 2017_05_19_02.jpg 2017_05_19_03.jpg

2017_05_19_04.jpg 2017_05_19_05.jpg 2017_05_19_06.jpg

2017_05_19_07.jpg 2017_05_19_08.jpg 2017_05_19_09.jpg

2017_05_19_10.jpg 2017_05_19_11.jpg